Жыццё – Айчыне, гонар – нікому! У Шчучыне прайшла сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча з сямікласнікамі
кадэцкага вучылішча. Сустрэчу з сямікласнікамі правёў намеснік дырэктара вучылішча па вучэбнай рабоце Андрэй Аўтух, а таксама кадэты 10 і 11 класа Дзяніс Аксянюк і Арсеній Коршунаў, паведамляе dzyannica.by. Сустрэча прайшла на базе школы № 2 горада Шчучына.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі вучні іншых навучальных устаноў нашага раённага цэнтра. Андрэй Аўтух расказаў пра ўмовы жыцця кадэтаў і іх абавязкі. Вялікую ўвагу ён звярнуў на працэс паступлення ў вучылішча, які складаецца з некалькіх этапаў.
Спачатку кандыдатам трэба прайсці псіхалагічны тэст і здаць залікі па фізічнай падрыхтоўцы. Будучыя абаронцы Айчыны павінны быць псіхалагічна і фізічна здаровымі. Затым кандыдаты здаюць уступныя экзамены па матэматыцы і беларускай ці рускай мове на выбар.
Пры спрэчных сітуацыях падчас паступлення можа ўлічвацца таксама сярэдні бал школьніка. Набор у кадэцкае вучылішча праводзіцца ў восьмы клас, аднак бываюць гады, калі і ў старэйшыя класы могуць дабіраць вучняў. Стаць кадэтамі могуць як хлопчыкі, так і дзяўчынкі.
Аднак для дзяўчынак конкурс на месца пры паступленні будзе большы. Падчас сустрэчы госці-кадэты расказалі шчучынскім сямікласнікам пра расклад свайго дня, спартыўныя секцыі, гурткі і харчаванне. Сваімі ўражаннямі пра вучобу ў вучылішчы з намі падзяліўся кадэт 10 класа Дзяніс Аксянюк: – Асноўная мэта кадэцкага вучылішча – гэта выхаванне рознабакова развітай і таленавітай асобы.
Навічкам цяжка ў нас вучыцца толькі першыя адзін ці два месяцы. Працэс адаптацыі праходзіць хутка, бо старэйшыя навучэнцы заўсёды прыйдуць на дапамогу. Кадэцкае братэрства адчуваецца з самага пачатку вучобы, у любой сітуацыі мы гатовыя адзін аднаму дапамагчы.
Читать на grodnonews.by



