

Сэнсы жыцця
Мікола Статкевіч даслаў з турмы артыкул. Сайт Charter97.org друкуе тэкст цалкам.Шмат каго з нас цікавіць сэнс чалавечага жыцця.
Навошта мы з'явіліся на свет, навошта нашыя існаванне і смерць? Нейкі ж сэнс ва ўсім гэтым павінен быць.Водгукі спробаў зразумець яго адчуваюцца нават тут, за кратамі. У лістах з пытаннямі маладых людзей, у кнігах, што чытаю.З рэпрадуктара над дзвярыма камеры перыядычна гучаць «выхаваўчыя лекцыі» – ад турэмнага распарадку да апісання заразных хвароб.
Сярод гэтых лекцый жаночы голас адрывіста, пастаянна блытаючы націскі ў словах, чытае даволі змястоўны рэферат пра сэнс чалавечага жыцця. І пералічвае такую вялікую колькасць варыянтаў адказу на гэтае пытанне, што ў іх лёгка заблытацца.Я адмовіўся ад удзелу ў «судзе»
. Читать на charter97.org