Пайшоў з жыцця паэт Серж Мінскевіч
Яго не стала 8 чэрвеня, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.Серж Мінскевіч (сапр. Сяргей Мыцько) нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Займаўся бардаўскай песняй, перакладамі. Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла. Выдаў кнігі: «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» і інш. Паэт Андрэй Хадановiч пiша: «Светлая памяць, дарагі дружа...»
Насеньне лепшае з жыцьцёвай сьветлай нівы Сабранае ў жарон Малоху… Пыл пэрлін, Узятых з мора ўцех і працы, – ў змрок рыцьвін Прасыпаны на жвір вільготны і маўклівы. Заслону забыцьця прадуць гады рупліва… Як войска ўсталі тут сто тысячаў хваін, Бы варта цішыні, што грэбнем вершалін Шумлівыя вятры сутрымвае за грывы. Тут іншаземцы сьлёз ня могуць прыхаваць… І вы, гаспадары, паплачце, ці ж вам сьцерці З прасьцягу памяці разоры столькіх сьмерцяў? Паплачце, бо інакш драўлянай варты раць У горад рушыць, каб ваш сон патурбаваць, Павекі, што ў крыві запекліся, разьдзерці.Зь нізкі «Менскія санэты»
Читайте такжеУ Мінску памёр Генадзь БураўкінПамёр Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў БеларусіУ Мінску памёр Віктар Івашкевіч Читать на udf.by