
Ці ёсць жыццё на пенсіі? У энтузіясткі са Шчучына Галіны Рудзь – сотні творчых работ з саломкі і дзясяткі асвоеных турыстычных маршрутаў
У дзень нашай сустрэчы кватэра шчучынкі Галіны Рудзь, без перабольшвання, нагадвала музей народнай творчасці. У адным пакоі сабралася больш за сотню саламяных работ, выкананых у розных тэхніках і маштабах – аж святлей стала ў пахмурнае надвор’е ад чароўных кветак, шкатулак, пано, цэлых тэматычных кампазіцый!
Не верыцца, што ўсё гэта зроблена працавітымі рукамі майстрыцы, ды не з нейкага там заморскага, а нашага прыроднага матэрыялу. Між тым, адзін з адмысловых саламяных капелюшоў адправіўся ў якасці падарунка ажно ў Амерыку. А вось аўтарскія ёлачныя цацкі прывялі ў захапленне юную японскую балерыну Мію і цяпер “гасцююць” у Паднябеснай. Турысты з Вільнюса ахвотна выбіраюць анёлаў і талісманы-абярэгі, а шчучынцы дужа любяць саламяныя ружы, ліліі, сланечнікі. Ды што там гаварыць: на якую работу Галіны Рудзь не кінеш вока – кожная заслугоўвае шчырага захаплення. Сапраўдны саламяны цуд!
“Завяла спецыяльны альбом “Жыццё на пенсіі”– Прадаваць свае работы стала ўсяго год назад: угаварылі-такі калегі-рамеснікі завязаць партнёрскія сувязі з “Сувенірнай лаўкай” у Гродне, выстаўляць работы ў “Горадзе майстроў” падчас фестываляў і святаў. А так для душы гэтай справай займалася, – дзеліцца Галіна Станіславаўна.
Больш за 30 гадоў яна працавала бухгалтарам на заводзе “Аўтапровад”. А калі выйшла на пенсію, то сама сабе дала ўстаноўку: жыць – цікава, актыўна, творча! Рэалізаваць гэтыя памкненні дапамог гарадскі клуб “Лад”. Аднойчы яго кіраўнік прапанавала пазнаёміцца з цэнтрам рамёстваў раённага Дома культуры.
– Як убачыла я там дзівосныя работы з саломкі, нешта проста шчоўкнула ўнутры, – усміхаецца Галіна Станіславаўна. – Падумалася тады, вось бы навучыцца! Ды ўсё магчыма, калі ёсць жаданне. Менавіта шчучынскія майстры па
Читать на grodnonews.by