Ён меў 40 псеўданімаў, а яго вершы чыталі ў космасе. Цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа
Якуб КОЛАС, з дня нараджэння якога 3 лістапада спаўняецца 140 гадоў, заўсёды імкнуўся да гармоніі і спакою. Любіў рыцарскія раманы і быў адным з тых рэдкіх беларускіх паэтаў, хто пачаў пісаць пра каханне пасля 60. Яго творчасць падкрэслена аўтабіяграфічная, а найбольш выразны аўтапартрэт – Сымон-музыка. Якім жа быў на самой справе народны паэт БССР, раскажуць цікавыя факты з яго жыцця.
З леснікоў Радзівіла. З 13 дзяцей, якія нарадзіліся ў бацькоў паэта, да сталых гадоў дажылі дзевяць. Бацька Міхал служыў лесніком у князя Радзівіла, маці Ганна вяла хатнюю гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Кастуся (так хлопчыка звалі дома) сям’я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва – Сухошчына). У 1890–1904 гадах сям’я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны ў Мінскай вобласці.Пад уплывам Крылова. Прыкладна ў 10-гадовым узросце пад уплывам твораў Крылова Кастусь склаў байку «Варона і Лісіца». У 12 гадоў напісаў свой першы верш «Вясна», за што быў заахвочаны бацькам. У той жа час юны Міцкевіч пазнаёміўся з беларускай літаратурнай творчасцю (верш Янкі Лучыны «Стары ляснік»), і гэта зрабіла на яго моцнае ўражанне.
Першы верш. 1 верасня 1906 года ў віленскай беларускамоўнай газеце «Наша доля» з’явіўся верш «Наш родны край», у якім аўтар называў родную зямлю «беднай старонкай», «забытым Богам краем». Гэта першы надрукаваны твор паэта. Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас. 15 верасня 1906 года ў «Нашай долі» пад псеўданімам Дзядзька Карусь змешчана апавяданне «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі – першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка.
Читать на newsgomel.by

