Баец палка Каліноўскага «Альгерд»: Мы пераможам і ў Беларусі
Алег Аўчыньнікаў ужо больш за восем гадоў жыве ва Ўкраіне, якая стала для яго другім домам.Ён кажа, што калі пачалася вайна, то ён не сумняваўся ў сваім рашэньні ісьці змагацца на баку Ўкраіны. Цяпер «Альгерд» (пазыўны Алега) – мінамётчык у батальёне «Тэрор» палку Кастуся Каліноўскага.Сваю гісторыю ён расказаў «Радыё Свабода».«Адлічылі з унівэру за палітыку»— Алег, адкуль вы родам? Дзе вучыліся, дзе працавалі?— Я са Старых Дарог, мне 33 гады. Вучыўся ў Гомлі ў Беларускім гандлёва-эканамічным унівэрсытэце спажывецкай каапэрацыі.
Працаваў тры гады юрысконсультам, займаўся дамовамі, судамі, забесьпячэньнем дзейнасьці. Яшчэ адзін год быў экспэдытарам у Старых Дарогах, адвозіў самыя розныя тавары ад мясцовага «райпа».— Калі ўліліся ў грамадзкую дзейнасьць?— Дастаткова даўно. У 2012 годзе мяне за палітыку адлічылі з унівэрсытэту.
Хаця і ў 2011 годзе ўдзельнічаў некалькі разоў у «маўклівым пратэсьце». Як мяне адлічылі? Гэта было 27 студзеня 2012-га, мяне затрымала міліцыя ля гомельскага цырку. У мяне ў руках былі ўлёткі.
Пратрымалі тры гадзіны, склалі пратакол канфіскацыі і адпусьцілі. 28 студзеня прыйшло, нібыта ўсё спакойна. А 29 студзеня даведваюся, што я загадам рэктара адлічаны з унівэрсытэту.
Потым дазнаюся, што і з працы юрысконсульта звольнены задняй датай. Ну нічога, знаходжу новую працу. Фактычна першы дзень на новай працы, як да мяне заяжджае намесьнік начальніка старадароскага РУУС па кадрах на асабістым аўтамабілі і вязе мяне на прыём у пастарунак.
Там чакае начальнік мясцовай міліцыі і чалавек у шэрым гарнітурчыку зь Менску.— КДБ?— Потым высьветлілася, што так. Кадэбэшнік папрасіў расказаць, чаму мяне адлічылі з унівэру. «Вам афіцыйную вэрсію ці неафіцыйную?» — пытаюся.
Читать на charter97.org

