Павал Баркоўскі: Незалежнасьць Украіны і Беларусі будзе пад пагрозай, пакуль існуе імпэрскі расейскі праект
Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, што зьмяніла расейска-ўкраінская вайна ў Беларусі і рэгіёне, адзначае, што працэс фашызацыі беларускага грамадзтва можа закрануць кожнага, і лічыць, што аншлюс Беларусі — гэта рэальнасьць, піша сайт «Радыё Свабода».— Споўнілася паўгода ад пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны, і ўжо, магчыма, можна рабіць нейкія высновы, нават незалежна ад таго, як канкрэтна гэтая вайна скончыцца. Што зьмяніла гэтая вайна ў Беларусі і ў рэгіёне — з гістарычнага і філязофскага пункту гледжаньня?— Я думаю, галоўны ўрок гэтай вайны для Беларусі ў тым, што беларусам давялося ўсьвядоміць, што мы не ізаляваная краіна, якая вырашае свае праблемы выключна ўнутры сябе самой.
Беларусы — гэта частка больш вялікага і складанага ўраўненьня, і, на жаль, нашыя суседзі не заўжды даюць нам магчымасьць існаваць сваім уласным жыцьцём.І калі беларусы сёньня часткова назіраюць, часткова самі бяруць ускосны ці непасрэдны ўдзел у вайне, — яны пры гэтым усьведамляюць, што сытуацыя зь незалежнасьцю і будучыняй Беларусі — гэта адказнасьць кожнага з нас. І, каб зьмяніць сытуацыю, недастаткова толькі «зьмяніць сябе» — даводзіцца змагацца і зьмяняць сытуацыю вакол сябе.
У нашым выпадку — гэта дапамагаць Украіне і змагацца супраць паўзучай расейскай агрэсіі.— Вайна ва Ўкраіне фармуе контуры будучай Эўропы. Магчыма, мы бачым працяг працэсу распаду імпэрыі, які не завяршыўся ў 1991 годзе. Ці можна сказаць, што мы ўступаем у пэрыяд такіх істотных гістарычных пераменаў, якіх не было ад канца 1980-х?— Так, сучасныя падзеі даюць падставы для многіх гістарычных аналёгіяў.
Сапраўды, працягваецца гістарычны працэс глябальнага распаду імпэрыяў. Адна з самых маладых імпэрыяў — Расейская — працягвае распадацца, і, магчыма, мы цяпер
. Читать на charter97.org