Кіраўнік СВК "Прагрэс-Верцялішкі" Герой Беларусі Васіль Равяка - аб аграрных стымулах і сакрэтах рэкордаў ураджаю
СБ. Вышэйшую заатэхнічную адукацыю малады спецыяліст атрымаў у Гродзенскім сельгасінстытуце і назаўсёды звязаў лёс з Панямоннем. Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, абараніў дысертацыю кандыдата сельгаснавук.
За гады старшынёўства ў Верцялішках падняў планку культуры земляробства на недасягальную для многіх вышыню. Па ўраджайнасці збожжавых гаспадарка стабільна трымаецца ў рэспубліканскіх лідарах. І сёлета кожны гектар хлебнай нівы дае амаль па сто цэнтнераў зерня.
СВК «Прагрэс- Верцялішкі» — адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў краіны. Пра выключныя заслугі Васіля Апанасавіча сведчаць Зорка Героя і званне «Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Беларусі», а таксама ордэн «Знак Пашаны», медаль «За працоўныя заслугі», юбілейныя медалі, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Мінсельгасхарча. Двойчы выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў. Старшыня перадавой гаспадаркі прызнаны «Чалавекам года Гродзеншчыны» і ганаровым грамадзянінам Гродзенскага раёна. Партрэт яго ўпрыгожвае Дошку гонару выпускнікоў Гродзенскага дзяржаграўніверсітэта.
У кожны прыезд у гродзенскія Верцялішкі не перастаю захапляцца прыгажосцю аграгарадка. Уздоўж заасфальтаваных вуліц акуратна забрукаваныя тратуары. Катэджы і шматкватэрныя дамы патанаюць у зеляніне дрэў, у кожным агародчыку буйства кветак.
Маладыя маці з немаўлятамі ў калясках прагульваюцца па цяністай алеі, што вядзе да цэнтральнай плошчы. Упрыгожваюць яе Палац культуры, адміністрацыйны будынак гаспадаркі, магазіны. Побач узняўся крыжом да неба новы чырвонакаменны касцёл.
Читать на grodnonews.by
