«Спадзяюся, што атрымаецца «абудзіць» некаторы адсотак беларусаў»
Насця Драбышэўская нарадзілася і вырасла ў Гомелі. Там жа скончыла школу. Цяпер вучыцца ў Браціславе (у Славакіі), ва універсітэце ім. Коменскага, на спецыяльнасці перакладчык з камбінацыяй моў англійская-італьянская.
«Для мяне сюды дадалася яшчэ і славацкая, на якім вядзецца выкладанне. У гэтым навучальным годзе сканчаю бакалаўра, чаму невымоўна рада. Мовы заўсёды мяне цікавілі, таму зараз у маёй калекцыі іх 6: руская, беларуская, англійская, італьянская, славацкая і пакуль што самая слабенькая – французская…», — пачынае аповед пра сябе гераіня матэрыяла праекту «Штодзень».Як Насця апынулася ў Славакіі З прычыны вымушанай эміграцыі ў Францыі, пасля 2020-га году, апынулася мая сям’я, а я паехала вучыцца ў Славакію.
Мой ад’езд быў запланаваны. Апошнія гады навучання ў беларускай школе сістэма стала асабліва ціснуць, многія моманты раздражнялі і здзіўлялі. Напрыклад, «палітінфармацыя» пасля 7 урока, на якую заганяюць паслухаць пра камбайны і паспяховасць нашай краіны ў сусветным эканамічным прасторы.
Даваенная падрыхтоўка як дэма-версія арміі мяне зусім уразіла, агідныя адчуванні, калі цябе не прымаюць за чалавека. Таму ідэя з’ехаць у іншую краіну за вышэйшай адукацыяй стаяла выразна. Аднак варыянт са Славакіяй з’явіўся зусім спантанна і ў пачатку верасня 2020 я з’ехала.Ад’езд паўплываў на ўзмацненне беларускасціУсвядомленасць ў тым, што трэба нешта рабіць у плане пашырэння беларускай культуры і мовы прыйшла паступова.
Гісторыю я пачала вучыць у 11 класе, для экзаменаў, потым гэта перарасло ў асабісты інтарэс. Цяпер разумею, што мне неверагодна пашанцавала з настаўніцай. Яе манера выкладання і рэалізм у падачы фактаў сучаснай гісторыі вельмі чаплялі.
Читать на charter97.org