

Што беларусы і наш сцяг рабілі на матчы «Легіі» і кіеўскага «Дынама»
«Трыбуна».У гісторыі напэўна ёсць свяжэйшыя прыклады, але я адразу ўзгадваю турнэ зборнай Басконіі ў 1930-х. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі каманда ездзіла па Еўропе і праводзіла таварыскія матчы. Галоўная сутнасць тых серый заключалася зусім не ў спорце – баскі хацелі заручыцца палітычнай і фінансавай падтрымкай, правесці агітацыю і атрымаць дапамогу ў барацьбе з войскамі фашыста Франка.Яны гулялі ў Францыі, Чэхаславакіі, Польшчы, а потым прыехалі ў СССР і правялі дзевяць матчаў.
У суперніках былі маскоўскія «Спартак», «Лакаматыў», «Дынама», а яшчэ – «Дынама» з Кіева. Яны згулялі нават супраць мінскага «Дынама», узмоцненага гульцамі маскоўскіх камандаў (баскі перамаглі 6:1). Матч на стадыёне «Дынама» сабраў 12400 гледачоў – лічба сёння не ўражвае, але і змяшчальнасць галоўнага стадыёна краіны тады была невялікая.Новае стагоддзе, новыя фашысты, новае турнэ.
12 красавіка ўжо кіеўскае «Дынама» пачало турнэ па Еўропе – для таго, каб прыцягнуць увагу да вайны і сабраць сродкі на дапамогу ўкраінцам. Варшава і без таго цяпер амаль цалкам ва ўкраінскіх сцягах. Яны паўсюль: на дахах, балконах, аўтобусах, на налепленых стыкерах, банерах і білбордах.Таму матч кіеўскага «Дынама» ў Варшаве здаваўся цалкам лагічным – Польшча актыўна падтрымлівае Украіну.
Таварыская гульня «Дынама» з «Легіяй» сабрала 15 тысячаў гледачоў. Квіткі прадавалі з «плывучым» цэннікам. Па змоўчанні быў звычайны кошт, але можна было аддаць за гульню столькі, колькі не шкада.
Шмат каму было не шкада, бо сродкі ідуць на дапамогу Украіне.Праўда, у гэты момант абурыліся фанаты «Легіі». Яны па выніку байкатавалі гульню, але пакінулі на сектары банер «STOP THE WAR». Ультрас патлумачылі, што яны звязваліся з фанамі кіеўскага «Дынама» і вырашылі байкатаваць з-за
. Читать на charter97.org