
140 год споўнілася з дня нараджэння Якуба Коласа. Што звязвае вялікага пісменніка з Гродзеншчынай?
Імя вялікага паэта і празаіка, драматурга, перакладчыка, крытыка і публіцыста, вучонага, лінгвіста, фалькларыста і аднаго з самых выдатных песняроў беларускай зямлі Якуба Коласа сёння, безумоўна, вядома кожнаму жыхару нашай краіны. Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа пранікнуты шчырым жаданнем служыць дабром і праўдай свайму народу і краіне, быць прыкладам сапраўднага патрыёта, якому неабыякава будучае роднай зямлі.
Сёння, у чарговую дату з дня нараджэння вялікага пісьменніка, нельга не ўзгадаць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, тым больш што лёс Якуба Коласа пераплятаецца з нашай Гродзеншчынай.
Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (менавіта гэта сапраўднае імя Якуба Коласа) нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы цяперашняга Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Сын лесніка, ён рос сярод лесу, а таму рана зрадніўся з прыродай, якая ўсё больш і больш раскрывала перад ім свае таямніцы. Любоў да прыроды, адчутая з маленства, на ўсё жыццё засталася адной з чароўных асаблівасцей душы паэта і ўпрыгожыла не адзін яго твор.
У 1902 годзе будучы паэт скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ён шчыра захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Кальцова, Някрасава, Талстога, многіх іншых выдатных пісьменнікаў. Менавіта тады Якуб Колас усур’ёз пачаў складаць вершы і байкі, празаічныя творы, збіраў матэрыялы па беларускай этнаграфіі, запісваў вусную народную творчасць. Складаў вершы аб прыродзе, нялёгкім існаванні селяніна. Згодна гістарычным сведкам, вельмі паўплываў на будучага паэта выкладчык семінарыі Кудрынскі, які ўхваліў літаратурныя практыкаванні маладога Міцкевіча і звярнуў увагу на большую вартасць напісанага ім па-беларуску. Гэта ў поўнай меры адпавядала
Читать на grodnonews.by
