

«Лекарка сказала, што неўзабаве ня будзе чым плямбаваць зубы»
«Радыё Свабода» пагутарыла зь беларусамі зь Менску, абласных і раённых цэнтраў пра тое, як на іхны побыт паўплывала вайна ва Ўкраіне і санкцыі Эўразьвязу.«Каб не дапамога ад дачкі, я б на пэнсію не працягнула»Пэнсіянэрка Ганна жыве ў Гомлі. Адна з праблемаў, якая яе найбольш цяпер хвалюе, — адсутнасьць у аптэках прэпарату L-тыраксін.«У мяне, як і многіх жыхароў Гомля і вобласьці, выдаленая шчытападобная залоза. Я мушу штодзень прымаць L-тыраксін.
Але ён зьнік з аптэк. Няма ані ў Гомлі, ані ў Менску — там жыве мой сын, сочыць за сытуацыяй.Па гомельскай тэлевізіі паказалі сюжэт, што нібыта лекі ў аптэках ёсьць. Але гэта брахня.
Іх няма. Цяпер сыстэма такая, што я мушу ісьці ў аптэкі і замовіць яго. Замовіла.
У трох аптэках. Толькі з адной патэлефанавалі і сказалі, што будзе L-тыраксін. Але ня той дозы, якая мне трэба.
Добра, што я зрабіла запас. Што будзе далей — невядома», — падзялілася Ганна.Зьніклі з аптэк і ўкраінскія лекі.«Мяне прасілі знаёмай купіць сардэчныя лекі. Раней яны былі ўкраінскія, цяпер — з краін Балтыі.
І даражэйшыя ўдвая», — зазначыла пэнсіянэрка.Яе пэнсія — 540 рублёў. «Добра, што мне дапамагае фінансава дачка штомесяц. Я б сама ня выцягнула на сваю пэнсію.
Прадукты падаражэлі. Толькі алей у два разы! Цяпер каштуе 7 рублёў», — кажа Ганна.Да пэнсіі яна працавала настаўніцай у школе. Падтрымлівае сувязі з былымі вучнямі.
Цяпер, кажа Ганна, і яе сваякі, пляменьнікі, і былыя вучні выяжджаюць зь Беларусі.«Я не магу сказаць, што „нехта зьехаў“, бо большасьць ужо выехала, гэтак і з маіх былых вучняў. Засталіся адзінкі», — заўважыла пэнсіянэрка.«Усе сьвяты носяць мілітарызаваную накіраванасьць»Зьмяніўся і фармат правядзеньня розных сьвятаў у Гомлі. Раней Ганна ахвотна наведвала культурныя і спартовыя
. Читать на charter97.org