Беларускi "будызм": што мы шукаем у iншых культурах
Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ люты, згодна народнай традыцыі, зіма і лета ўжо сустрэліся. Да гэтага часу нашы продкі зладзілі б карагоды і спелі першыя вясновыя песні. Зрабілі ўсё гэта і ў сучасным Гомелі ў філіяле Веткаўскага музея падчас святкавання Стрэчання. Які сэнс у традыцыйныя дзействы ўкладвалі старажытныя беларусы і навошта яны нам – людзям XXI стагоддзя – расказаў дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава Пятро ЦАЛКА.
У сучаснага чалавека вялікі выбар таго, чым яму заняцца ў выхадны дзень. Камп’ютэры і тэлефоны ўвогуле могуць не выпусціць з дому. Але ў філіяле Веткаўскага музея ў суботу збіраюцца маладыя хлопцы і дзяўчаты, мамы з дзецьмі. Збіраюцца, каб… каб святкаваць Грамніцы. Вось табе і сучаснасць.
– Як бы ні лічылі сябе жыхарамі горада, я думаю 80, а то і 90 адсодкаў нашых гамяльчан – гэта людзі, якія дакладна маюць вясковыя карані, – пераконвае мяне Пятро Міхайлавіч. – Як мінімум лета ў бабулі праводзілі, а многія і нарадзіліся ў вёсцы. Разумееце, нашы традыцыі – гэта тая частка культуры, якая робіць нас унікальнымі, самабытнымі, якая не дае нам стаць нейкімі робатамі. Мы стамляемся ад жыцця, ад працы, таму што ведаем кожны свой дзень: раніцай прачнуліся, пайшлі на працу, вярнуліся дадому. Духоўная ж спадчына кажа, што ў нас яшчэ ўнутры нешта ёсць. Святы, якія мы робім у філіяле, – гэта якраз пра ўнутранасць, пра духоўнасць, пра веру, пра нешта звышнатуральнае і касмічнае.
Стрэчанне, якое па календары адбылося 15 лютага, адзначаецца як свята сустрэчы старазапаветнай і новазапаветнай традыцый. Гэта сімвалічная перадача духоўнай эстафеты ад апошніх прадстаўнікоў дахрысціянскага свету – Сімяона і Ганны – Тварцу Новага свету, у асобе якога ўжо
Читать на newsgomel.by


