
«Я адчувала, што беларускамоўнай супольнасці не хапае чагосьці проста цікавага і звычайнага»
Яна Карслян і стваральніца беларускамоўнага ютуб канала «Янахімічыла», шчыра прызналася «Штодню»: калісьці яна гаварыла, што з Расеі, а на ейны пераход на беларускую мову паўплываў муж-армянін.«Мой муж лінгвіст, ён з Арменіі. І ён паўплываў, што я перайшла на беларускую мову. Армяне не кажуць, што яны з Расеі.
Яны могуць гадзінамі распавядаць пра сваю мову і гісторыю, нават калі суразмоўца будзе ўжо спаць».Яна Карслян – пра хімію, беларускую мову, ідэю стварэння «Янахімічыла», а таксама, якіх беларускамоўных каналаў не хапае, – у гутарцы са «Штоднём».Яна скончыла гомельскую школу № 27, вучылася на хімічным факультэце ў БДУ. Скончыла магістратуру ў Акадэміі навук. Пасля з’ехала ў ЗША ў аспірантуру.
У 2020 годзе абаранілася, мае ступень: PhD in Chemistry. Аўтарка ютуб канала «Янахімічыла», які вядзе па-беларуску. За тры тыдні канал займеў больш за 600 падпісчыкаў, а відэа набралі каля 4 тысяч праглядаў.
«Як палепшыць вашу каву?» і «Топ 6 хімічных рэчываў для чысціні ў доме», – гэтыя відэа можна знайсці на канале.— Ці сумуеш па Гомелі? Што ўзгадваеш?— Не сказала б, што нейкія мясціны згадваюцца. Хутчэй сумую па сваяках. Я згадваю цёплым словам сваю школу.
Нават скажу больш. Не школу цалкам, а настаўнікаў пэўных, якія далі моцную базу па хіміі і матэматыцы. Тое, з чым я засталася да гэтага моманту.
То бок захапленне матэматыкай і хіміяй — з Гомеля. Людміла Фёдараўна Каралёва, мая настаўніца па матэматыцы, навучыла мяне любіць навуку. У тым сэнсе, што ёй можна захапляцца самой па сабе, без нейкіх мэтаў і адзнак.
Па хіміі была была настаўніца, якая дала мне базу, бо мы рыхтаваліся да алімпіяд. Гэта была настаўніца, якая любіла сваю прафесію. Я дагэтуль узгадваю добра гэтых настаўніц.— Беларуская мова са школы з сям’і ці
. Читать на charter97.org