Экс-амбасадар ЗША ў Польшчы: Як можна было будаваць сумесны газаправод з краінай, што анексавала Крым і Данбас?
polskieradio.pl) былы амбасадар ЗША ў Польшчы Жоржэт Мосбахер. - Я лічу, што Польшча заслугоўвае прабачэнняў з боку ЕС і ЗША – дадала яна.Палітык адзначыла: «Гэта шакуе, што ў пачатку 2022 года каля 20 працэнтаў энергіі паступала ў Еўропу з Расіі.
Як такое можна было дапусціць? Як можна было дазволіць аўтарытарнай дзяржаве выкарыстоўваць нафту і газ у якасці зброі, будуючы сумесны газаправод з палітыкам, які анексуе Крым і Данбас?», – сказала былы амбасадар ЗША ў Польшчы.На пытанне, ці зменіцца пазіцыя Польшчы ў выніку вайны, Мосбахер адказала, што, на яе думку, зменіцца. «Сёння Польшча зʼяўляецца самай важнай краінай у рэгіёне, якая каардынуе гуманітарную падтрымку і перадачу зброі ва Украіну.
Вы ў поўным сэнсе гэтага слова зʼяўляецеся ўсходнім флангам НАТА – ключавым элементам архітэктуры бяспекі кантынента», – сказала Мосбахер.На жаль, некаторыя не жадаюць прызнаваць гэты факт. Зараз Еўрасаюз займаецца пытаннямі вяршэнства права ў Польшчы і абмяркоўвае санкцыі.
Прыйшоў час сказаць гэта ўслых – калі гаворка заходзіць пра праблемы з вяршэнствам закона, значная частка таго, што дайшла да Захаду, стала вынікам расійскай дэзінфармацыі. І ЕС, і Амерыка прынялі гэта бескрытычна», – падкрэсліла былы пасол ЗША ў Польшчы.Адказваючы на пытанне, якія высновы мы можам зрабіць з дыпламатычнай і ваеннай блытаніны вакол перадачы МіГаў Украіне, Мосбахер адказала, што лічыць, што пытанне аб магчымай перадачы знішчальнікаў не павінна быць часткай публічнай дыскусіі.Яна адзначыла, што ў 1941 годзе Чэрчыль папрасіў у ЗША самалёты, а Рузвельт – у той час як Амерыка была яшчэ нейтральнай – меў такую ж праблему, як сёння NATO.
Читать на charter97.org

