
Над Нёманам: трэцяя персанальная выстава былога фотакарэспандэнта “Гродзенскай праўды” Уладзіміра Выдзеркі адкрылася ў культурным цэнтры “Фестывальны”
Ёсць рэчы са страчанай актуальнасцю. Ёсць рэчы, актуальнасць якіх вызначаецца цяперашнім часам. Ёсць рэчы, якія стануць актуальнымі ў будучыні. А існуе штосьці, не абумоўленае часам наогул і актуальнае заўсёды – гэта тое, што прынята лічыць творчасцю. Напярэдадні сусветнага дня фатаграфіі і з нагоды свайго 85-годдзя адзін з самых старэйшых фатографаў Гродзеншчыны Уладзімір Выдзерка адкрыў у культурным цэнтры “Фестывальны” сваю трэцюю персанальную выставу пад назвай “Над Нёманам”.
Уладзімір Выдзерка нарадзіўся ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна. Менавіта тут, на малой радзіме, у яго ўпершыню з’явілася жаданне займацца фатаграфіяй. А як іначай, калі навокал такая прыгажосць? Вёска знаходзіцца на беразе Нёмана. У 15 кіламетрах Мірскі замак,
Читать на grodnonews.by
