
Тацяна Нядбай: Лічым за гонар, што ПЭН-цэнтр працуе ў выгнанні
Тацяна Нядбай заявіла, што літаратары ўспрынялі гэтую навіну як своеасаблівае прызнаньне арганізацыі ва ўмовах, калі ў Беларусі вынішчаюць грамадзкі сэктар, інфармуе «Радыё Рацыя».«Арганізацыя, вядома, і далей працягне працу. Лічым за гонар.
ПЭН-цэнтар у выгнаньні. Як Паўночная Карэя, як Куба маюць свае ПЭН-цэнтры ў выгнаньні.
Мне здаецца, сёньня настолькі моцныя іміджавыя, рэпутацыйныя страты ў беларускіх уладаў, што ім ужо ўсё адно. Ім трэба выканаць гэтую задачу.
Я маю на ўвазе, міністэрствам, сілавікам — ліквідаваць, яны гэта робяць ужо ня надта думаючы. Бо калі б яны думалі пра рэпутацыю, ніколі б ня здарылася гісторыя з самалётам, у якім ляцеў Пратасевіч, або зь мігрантамі».Салідарнасьць зь Беларускім ПЭН-цэнтрам выказалі ПЭН-цэнтры
. Читать на charter97.org
