«Мяне не здаў нават мясцовы святар маскоўскага патрыярхату»
Яўген Орда служыць у Чарнігаве, будуе царкву Івана Ваяра на тэрыторыі былога Рэмзаводу. Айцец Яўген распавёў, як перажыў расейскую акупацыю і чаму ганарыцца беларусамі.Яўген Орда — патрыёт Украіны, часта падкрэслівае, што паходзіць з Беларусі, і лічыць сябе беларусам. Распавядае, што яго продкі колісь ваявалі супраць расейцаў за аднаўленне Рэчы Паспалітай, за што іх саслалі на пасяленне ў сённяшнюю Чарнігаўскую вобласць.
Таксама айцец Яўген даведаўся, што яго продкам з'яўляецца вядомы мастак Напалеон Орда.Пасля пачатку вайны на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе Яўген Орда пачаў ездзіць да ўкраінскіх вайскоўцаў на Данбас, каб падтрымаць і прывезці гуманітарную дапамогу. За гэта ў 2015 годзе беларускія ўлады забаранілі святару ўязджаць на тэрыторыю Беларусі — памежнікі паставілі адпаведны штамп у пашпарце а. Яўгена, калі ён ехаў да сваякоў у Гомель.У пачатку сакавіка 2022 годзе вайна дабралася і да роднага Чарнігава — расейскія войскі падыйшлі да межаў гораду, а Яўген Орда (ужо не першы раз за сваё жыццё) патрапіў у палон.
Аб усім падрабязней распавядае далей сам капелан.«Мяне не здаў нават мясцовы святар маскоўскага патрыярхату»«Я сустрэў вайну капеланам Нацгвардыі. Шэсць дзён працаваў на Нацгвардыю. Пасля мяне папрасілі, каб я пахаваў бабулю Ганну ў Іванаўцы — гэта вёска за Чарнігавам, правы бераг Дзясны.
Я пакінуў дакументы і тэлефон у аднаго мясцовага дзеда. Калі я пахаваў бабулю, мяне ўжо чакалі расейцы. Тэлефон забралі.Я быў у берцах, хоць і ў расе, але таму мяне трохі пабілі.
Ударылі па галаве, па крыжу білі, па спіне. З-за берцаў вырашылі, што я вайсковы. Кінулі ў падвал.
Читать на charter97.org
