



«Людзі сустраклі мяне словамі «Свабоду народу!»
Нінай Багінскай была інфармацыя на многіх сайтах. Але «Народная Воля» вырашыла выкласці сітуацыю больш падрабязна і з некаторымі каментарыямі.Узгадаем: у дзень свайго 75-гадовага юбілею легендарная Ніна Багінская пайшла гуляць па цэнтры Мінска з плакатам «Свабоду палітвязням!». Яна, як і ўсе нераўнадушныя беларусы, не можа змірыцца з тым, што тысячы актывістаў, якія выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, кінуты за краты.
Вось і ў чарговы раз вырашыла прадэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю. У выніку была затрымана, дастаўлена ў міліцыю, потым – у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі».Не думала Ніна Рыгораўна, што ўсё так атрымаецца. Але і ні на кога не крыўдзіцца.
Яна распавяла:– Дні народзінаў я даўно не святкую: што ўжо святкаваць, калі надыходзіць старасць. Таму ў дзень свайго юбілею, 30 снежня, я паехала на плошчу Свабоды ў Мінску. Зрабіла плакат «Свабоду палітвязням!», замацавала яго на стужцы і павесіла на шыю паверх паліто.
Іду, трымаю абедзвюма рукамі. Падышла на касцёла Святой Марыі, памалілася. Потым перайшла на другі бок – да праваслаўнага Кафедральнага сабора.
І тут на прыступках памалілася. Людзей было няшмат. Але хто сустракаўся – чыталі плакат, усміхаліся, віталі.Далей я спусцілася ўніз да вуліцы Няміга, да прыпынку грамадскага транспарту.
Тут ужо людзей было шмат. Нехта глядзеў з цікавасцю, нехта мяне вітаў, нехта сустракаў словамі «Свабоду народу!». Але я ішла досыць шпарка, не прыпынялася, у размовы не ўступала.Пайшла па Нямізе міма сабора Пятра і Паўла, дайшла да вуліцы Гарадскі вал, павярнула да Міністэрства ўнутраных спраў і праспекта Незалежнасці.
Читать на charter97.org