«Ён для мяне ідэальны муж»: Гісторыя каханьня Ігара і Дар’і Лосікаў
«Радыё Свабода» Ігара Лосіка арыштавалі 25 чэрвеня 2020 году дома ў Баранавічах. У сярэдзіне сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд прысудзіў Ігару 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Сам працэс працягваўся зь невялікімі перапынкамі каля пяці месяцаў.Жонка Ігара Дарʼя ўвесь гэты час правяла ля сьценаў СІЗА-3 Гомля, дзе адбываўся закрыты працэс.
З нагоды Дня закаханых Дарʼя пагадзілася расказаць гісторыю іхнага зь Ігарам каханьня.«Ці памятаю я, як мы пазнаёміліся з Ігарам? Памятаю, вядома, — адказвае Дарʼя. — Гэта было ў верасьні 2009 году, я тады толькі зарэгістравалася ў сацыяльнай сетцы „ВКонтакте“. Першы раз зайшла туды.
І Ігар быў самым першым, каго я дадала ў сябры. У нас зь ім перапіска завязалася, месяцы тры перапісваліся. 28 лістапада 2009 году першы раз сустрэліся.
І вось з таго самага дня мы разам».Дарʼя думае, што сацсетка прапанавала ёй Ігара таму, што яна падчас рэгістрацыі пазначыла родны горад як Баранавічы. Ігар таксама адтуль, таму альгарытм вырашыў іх такім чынам «зьвесьці». На момант знаёмства з Ігарам Дарʼі было 17 гадоў, як і Ігару Лосіку.«Першае спатканьне 28 лістапада я таксама памятаю, — успамінае Дарʼя.
— Надворʼе было вельмі кепскае, але мы ўсё адно вельмі доўга гулялі зь ім па горадзе. Размаўлялі пра ўсё на сьвеце. Мы зь Ігарам заўзеем за адзін футбольны клюб (лёнданскі „Чэлсі“).
То было аб чым пачаць. Пра падзеі ў сьвеце размаўлялі, пра кнігі шмат. Пра кампутарныя гульні.
Проста пра ўсё — такое было першае спатканьне. Я на ім ужо зразумела, што ў мяне з чалавекам так шмат блізкіх тэмаў, што мы можам размаўляць гадзінамі».Захапленьне футболам, ангельскай Прэмʼер-лігай і «Чэлсі» захавалася ў Лосікаў дагэтуль. Дарʼя расказвае, што разам матчы па тэлевізары яны глядзелі ўсе
. Читать на charter97.org
