«Адзін з расейскіх салдатаў крычаў: «Дабіце мяне!»
Ільлю «Літвіна» Хрэнава, удзельнічалі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Адзін зь іх атрымаў раненьне, яму ампутавалі нагу, сёньня ягонаму жыцьцю ўжо нічога не пагражае.26-гадовы беларус Дзяніс «Кіт» прайшоў гэтае выпрабаваньне ад пачатку і да канца. Ён кажа, што шанцы не загінуць былі 1 да 100, але больш за дзесяць байцоў змаглі выйсьці з акружэньня праціўніка.Пра тое, што ж сапраўды адбывалася пад Бучай 3 сакавіка, як загінуў Ільля «Літвін», а таксама пра ўспрыняцьце сьмерці Дзяніс «Кіт» расказаў «Радыё Свабода».«Пазыўны ад марской жывёлы, а не ад катА»«Мой пазыўны — Кіт.
Гэта ад марской жывёлы, а не ад ката (па-ўкраінску „кот“ — „кіт“. — Заўв. рэд).
Мне падабаюцца вялізныя, спакойныя кіты, а мой любімы колер — сіні, так склалася», — пачынае хлопец свой аповед.Дзяніс і Ільля вучыліся разам у Аўтамэханічным каледжы ў Менску, сябравалі. «Літвін» першым перабраўся ва Ўкраіну, а празь нейкі час да яго далучыўся і «Кіт». Разам служылі ў палку «Азоў», потым там жа былі інструктарамі.
Удзельнічалі ў баях за Марыінку.«Яшчэ да пачатку вайны мы з хлопцамі выдатна разумелі, да чаго ўсё ідзе, за некалькі дзён да агрэсіі абдумвалі варыянты, куды можна далучыцца. Зразумела, галоўным варыянтам быў „Азоў“, бо нас там шмат хто ведаў, а яшчэ гэта адзін з найбольш баяздольных палкоў».«Літвін» і «Кіт» на правах больш дасьведчаных байцоў удзельнічалі ў стварэньні беларускай роты «Азова», але толькі гэтым іхныя абавязкі не абмяжоўваліся. Абодва беларусы ўвайшлі ў выведную роту «Азову», у першую штурмавую групу.«Фактычна мы праводзілі выведку боем», — кажа «Кіт».
Читать на charter97.org

