«Людзі хочуць мець выяву чагосьці роднага»
Віктар Цыркуновіч — вядомы беларускі спецыяліст у сферы тату. Займацца гэтым мастацтвам пачаў у 2000-х — а зараз да яго звяртаюцца як да высакакласнага татуажыста і беларусы, і палякі. Аб ідэі нацыянальнага тату і развіцці беларускасці ў Польшчы з Віктарам паразмаўляў MOST.Віктар родам з горада Бярэзань (Мінская вобласць).
Свой шлях, як тату-майстар ён пачынаў у пачатку 2000-х і адразу з нацыянальнай тэматыкі. У 2021 годзе ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі і пачаў працаваць у Варшаве.— Як усё пачыналася?— У Беларусі на пачатку было як: прыходзяць да мяне хлопцы, дзяўчаты; кажуць «набей штосьці» — а я ім і прапаноўваю беларускую тэматыку. Дарэчы, арнаментам, сымбаламі і агульна нашай спадчынай, культурай ды гісторыяй я заўсёды вельмі цікавіўся, а моладзі было ўсё роўна, што «біць», — успамінае той час Віктар.— Арнаменты людзям падабаліся.
Пачало прыходзіць ўсё больш і больш жадаючых зрабіць сабе штосьці беларускае. Спачатку гэта была «татуіроўка дзеля татуіроўкі»: людзі прыносілі зусім не вялікія грошы, прасілі штосьці зрабіць, я прапаноўваў розныя варыянты — і такім чынам набіраўся досвіду, пашыраў прафесійныя магчымасці. З часам пачаў рабіць і больш складаныя, шматкаляровыя «малюнкі» — Пагоні, сцягі і іншае.
У выніку з’явілася ідэя зрабіць студыю, арыентаваную менавіта на нацыянальную татуіроўку.— Калі ў цябе з’явіўся ўласны паўнавартасны салон?— Сваю студыю я адкрыў у 2019 годзе. У якасці назвы абраў «1863». Само адкрыццё, шчыра кажучы, не было вельмі складаным.
Нягледзячы на тое, што Бярэзань — раённы цэнтр, там было даволі шмат прапановаў арэнды памяшканняў. З падаткамі ў мяне таксама праблемаў не было, бо з дзесяць гадоў перад адкрыццём студыі я займаўся рознымі камерцыйнымі справамі, і ІП у мяне існавала. Канешне,
. Читать на charter97.org


