11 афіцыйных асобаў, якія могуць мець дачыненне да забойства Алеся Пушкіна
Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай сьмерці мастака стала прабадная язва, якая разьвілася ў Пушкіна падчас зьняволеньня, а таксама несвоечасовае аказаньне мэдычнай дапамогі. Пра пакараньне вінаватых у сьмерці палітзьняволенага або пра пачатак расьсьледаваньня гэтага выпадку ўлады нічога не паведамлялі.«Радыё Свабода» расказвае, хто быў адказны за зьняволеньне мастака, а таксама за ўмовы, у якіх Пушкіна трымалі за кратамі.
Інфармацыю пра згаданых у публікацыі асоб часткова перадала суполка «Кібэрпартызаны».1. Уладзімер КлішынБылы пракурор Горадні. Завёў на Алеся Пушкіна крымінальную справу за карціну з выявай антысаветчыка Яўгена Жыхара.Клішыну 54 гады.
Нарадзіўся ў Горадні. Прынамсі двойчы быў жанаты. Мае дваіх дзяцей ад розных шлюбаў.
Другой ягонай жонцы Анжаліцы Клішынай 35 гадоў. Яна працуе старшай памочніцай пракурора ў пракуратуры Горадзенскага раёну.Уладзімер Клішын скончыў факультэт правазнаўства ў горадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. Пачынаў кар’еру памочнікам пракурора ў пракуратуры Ленінскага раёну Горадні.
Узначальваў пракуратуру Кастрычніцкага раёну. 10 гадоў быў пракурорам Горадні. Сёлета ў красавіку пайшоў на павышэньне і стаў намесьнікам пракурора Горадзенскай вобласьці.Стаў дэпутатам Горадзенскага гарадзкога савету дэпутатаў у 2014 годзе.
Читать на charter97.org


