
«Каго яны намагаюцца перамагчы? Незламныя людзі, незламная краіна»
Аповяд аднаго з байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага:- Заходжу ў вёску. Цішыня. Нібыта спакой.
Але ў гэтым спакоі няма нічога жывога. Вуліцы, на якіх ад хат засталіся толькі руіны. Руіны жыцця сотняў людзей.Гляджу на наследкі «освобожденной» вёскі, а ўнутры нястрымная злосць і пустата.Першая хата.
З чатырох сцен адна цэлая, каля якой стаіць шафа з рэчамі. Паліто, сукенка, у якіх нехта радаваўся, кахаў, жыў.Суседняя хата, у якой, відавочна, жылі дзеці. Гэта кідаецца ў вочы па дзіцячым цацкам, якія віднеюцца з пад завалаў.
На ложку фотаальбом з фотаздымкамі дзяцей, сям’і, шчасця людзей. Дзе яны цяпер? Хто ведае.Далей зусім іншая хата. Хата з дзяцінства кожнага з нас.
Хата бабулі. Хусткі, якія яна захоўвала «на свята» і набор для гарбаты. Кубкі, у якія кожнаму ўнуку бабуля налівала смачную гарбатку летам, калі прыязджалі да яе на канікулы.Але ж што адметнае ў кожнай хаце, дык гэта іконы.
Тое, што так важна для шматлікіх людзей - вера, яна тут знішчана.«Освободители» і гэта браліся «освободить». Малітвенныя куткі проста ляжаць у руінах дахаў і сцен. Здаецца, што і лікі на іконах ужо не застаўляюць шанца рускім на ратаванне.
Читать на charter97.org
