

«Беларусы, якія прыехалі пасля 2020-га, хочуць, каб дзеці не забываліся мову»
Францішка Скарыны ў Вільні колькасць вучняў павялічылася ўдвая. Дзяцей у адзіную беларускамоўную школу ў Літве аддаюць не толькі беларусы, якія пераехалі сюды пасля пратэстаў, але і замежнікі, якія не звязаны з нашай краінай. Настаўніца беларускай мовы Скарынаўскай гімназіі Алена Базюк па просьбе «Белсата» распавядае аб прычынах папулярнасці ўстановы і дае парады беларускім эмігрантам, якія шукаюць месца навучання для сваіх дзяцей.— Як выглядае сёння навука ў гімназіі Францішка Скарыны?— Мы дзяржаўная школа Літоўскай Рэспублікі з беларускай мовай навучання.
Выкладанне з першага па дванаццаты класы вядзецца па-беларуску. Малодшыя класы вучацца выключна на беларускай мове, пачынаючы з пятага класа дзейнічае двухмоўе, каб вучні добра здалі іспыты, атрымалі атэстаты і пайшлі ў жыццё. Па-літоўску выкладаецца этыка, маляванне, асновы грамадзянскага выхавання, фізіка і фізкультура.Руская і англійская вывучаюцца як замежныя.
З гэтага года з’явіўся настаўнік французскай мовы.— У вашай школе навучаецца мноства замежнікаў. Што прыводзіць у беларускую гімназію людзей, не звязаных з Беларуссю?— У нас навучаюцца дзеці розных нацыянальнасцяў. Іх прыцягвае рэйтынг: некалькі гадоў таму мы занялі першае месца ў Літве паводле індэкса навучання.Неяк вучылася двое хлопчыкаў, мама якіх была полькай, а тата цемнаскуры.
Читать на charter97.org