

«Людзі адкрываюць Беларусь нанова»
Сяржук Доўгушаў.Творца яшчэ не вырашыў, ці плануе цяпер свой музычны шлях выключна ў эміграцыі ці рыхтуецца да зменаў у Беларусі, але пераезд у сувязі з падзеямі 2020 году стаў вымушаным, распавёў «Радыё Рацыя»:— Як вы апынуліся ў ЗША? Наколькі даўно вы там знаходзіцеся?— Я пачынаў ездзіць з 2018 года, у прынцыпе гэта мне дапамагала. Былі першыя выступы, а далей мяне ўжо запрашаюць розныя суполкі беларусаў, а таксама розныя канцэртныя пляцоўкі, я прыязджаю ўжо з выступамі. Вось зараз у мяне быў менавіта такі калядны тур, ад снежня да канца студзеня, гэта каля дзесяці гарадоў і штатаў.Каляды ў асноўным праходзілі для суполак беларусаў, зараз яны вельмі актыўныя.
Збіраюць сапраўды шмат людзей, канешне, у гэтым годзе лакдаўн і каронавірус крыху нашкодзіў нам. Людзі неахвотна ішлі, баяліся менавіта каронавірусу.Я сам захварэў, калі быў у Вашынгтоне, таму прыйшлося дзесяць дзён пабыць на каранціне і перанесці частку сваіх канцэртаў. Потым я ўжо спакойна ездзіў, выступаў.Акрамя беларусаў прыходзяць украінцы і амерыканцы, аснову складаюць беларусы, але завітваюць і іншыя нацыянальнасці.— Наколькі лёгка арганізаваць такі тур?— Самае складанае — гэта атрымаць візу.
У мяне нават аднойчы была адмова, калі ў 2020 хацеў, мне адмовілі. Тры разы я ездзіў, усё было добра, а потым адмовілі. Цяпер у мяне грын-карта, таму ўсё прасцей, галоўнае прыехаць.
У Амерыцы працуеш, тут проста даваць канцэрты немагчыма, гэта камерцыйная дзейнасць лічыцца. Для канцэртаў патрэбна іншая віза, яе зараз не даюць з-за ковіда, з-за лакдаўна. Калі ёсць афіцыйныя дакументы, у тым ліку грын-кард, то, канешне, гэта прасцей, можна рабіць канцэрты па квітках.З лагістыкай усё добра.
Читать на charter97.org
