Галоўны экспанат: падарунак Сталіну ці рэдкі дакумент?
Дзіўна, але мала хто ведае, што некалі ў Гомелі была свая дзіцячая чыгунка. Пра яе не так многа інфармацыі, бо шмат дакументаў знікла ў ваенным вогнішчы. Але чароўным чынам захаваўся незвычайны экспанат, які падрабязна расказвае гісторыю дзіцячай чыгункі, а разам з ім гісторыю горада і яго жыхароў. Захоўваецца ён у Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, куды мы і накіруемся.
Карціна, якую на фота трымае ў руках загадчык музея Пятро Цалка, унікальная. На ёй у розных тэхніках вышыта гомельская дзіцячая чыгунка. Улічваючы, што ў сучасным Гомелі няма нічога падобнага і нават яе рэшткаў, можна падумаць, што сюжэт – фантазія невядомага аўтара. Але ж не. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе над Сожам сапраўды існаваў такі аб’ект. Размяшчаўся ён у раёне сучаснага стадыёна «Лакаматыў». І хоць сёння многія ведаюць толькі пра дзіцячую чыгунку, якая працуе ў Мінску (з тых, што ў Беларусі), наша, гомельская, была пабудавана значна раней – у 30-х гадах мінулага стагоддзя, у той час як сталічную запусцілі толькі ў 1955-м.
Інфармацыі пра незвычайны гомельскі атракцыён захавалася вельмі мала – усё ж такі шмат часу прайшло з тага моманту, як ён быў пабудаваны і ў вайну разбомблены. Хоць пэўна няправільна называць даволі сур’ёзны транспартны аб’ект атракцыёнам.
– Так, гэта была сапраўдная чыгунка з паравозам і вагонамі, машыністамі і праваднікамі, – тлумачыць Пятро Цалка. – Толькі ва ўсіх працэсах, звязаных з яе дзейнасцю, удзельнічалі дзеці. Гэта была такая своеасаблівая прафарыентацыя для падрыхтоўкі будучых чыгуначнікаў. Яе і будавалі ў раёне стадыёна «Лакаматыў» амаль як частку галіновага комплекса. Стадыёны раней стваралі як сапраўдныя культурныя цэнтры. Вы прыходзіце, а там і
Читать на newsgomel.by
