

«Хто галоўны герой у нашай гісторыі? Атрымліваецца, што мы ўсе»
Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі, якія амаль штодня вядуць у сваіх сацсетках хроніку беларускага пратэсту, расказалі «Радыё Свабода», як вызначаць самае галоўнае і пазытыўнае ў навінах і хто сапраўдны герой беларускай мірнай беларускай рэвалюцыі. «Выпадкова стаў ньюзмэйкерам, бо ў мяне працаваў інтэрнэт»— Я чытаю практычна ўсе вашыя падсумаваньні дня. Як зьявілася сама ідэя кароткіх пастоў, у якіх сфармулявана самае галоўнае, што адбылося за дзень?Андрэй Жвалеўскі: Пачалося ўсё выпадкова.
Калі 9 жніўня ўначы выключылі інтэрнэт, у мяне на адным з ноўтбукаў дзіўным чынам працаваў VPN, і я мог пісаць пра тое, што ў нас адбываецца. Збольшага гэта быў зварот да замежных сяброў, якіх у нас вельмі шмат.
Читать на charter97.org
