

У Варшаве праходзіць Тыдзень беларускага тэатру
«Радыё Свабода» паразмаўляла з праграмным дырэктарам тэатру TR Warszawa Раманам Паўлоўскім пра тое, як разьвіваецца беларускі тэатар у вымушанай эміграцыі і чым ён каштоўны для Польшчы.Ідэя правесьці Тыдзень беларускага тэатру зьявілася ў «Мастацкай рэзыдэнцыі» — гэта праграма Польскага тэатральнага інстытуту імя Зьбігнева Рашэўскага, апавядае тэатральны куратар, праграмны дырэктар TR Warszawa Раман Паўлоўскі.«Мастацкая рэзыдэнцыя» — гэта супраца Тэатральнага інстытуту з нашым тэатрам. Праграма пачалася яшчэ ў 2021 годзе, у ёй удзельнічаюць акторы і акторкі з Беларусі.
Цягам гэтага часу ў нас працавалі 10 чалавек зь Менску, Магілёва, Гомля. Яны паставілі некалькі спэктакляў зь вялікім посьпехам.
І нам усім здавалася, што гэта добры час, каб паказаць беларускі тэатар у эміграцыі, розныя яго віды, поўны спэктар. Мы зьвязаліся зь незалежнымі тэатральнымі групамі зь Беларусі — Купалаўцамі і «Дыяфільм Live».Раман Паўлоўскі кажа, што дасьледуе беларускі тэатар амаль 30 гадоў, лічыць яго разьвіцьцё важным для разуменьня таго, што здарылася ўва Ўсходняй Эўропе пасьля пераменаў.Фэстываль паказвае мастацкае багацьце беларускага тэатру ў эміграцыі, лічыць Раман.«Гэта ня толькі спэктаклі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, дыктатуру, ахвяраў рэпрэсіяў, але таксама і клясыка, спэктаклі на аснове старажытнай беларускай і ўкраінскай культуры, спэктаклі для дзяцей.
Зараз беларускі тэатар увасабляе поўную тэатральную культуру. Для польскага тэатру вельмі важна, што культура становіцца рознакаляровай, розныя мовы гучаць ня толькі на вуліцах Варшавы, але і на сцэне».Раман Паўлоўскі мяркуе, што кожны спэктакль, які выяўляе беларускі пункт гледжаньня, дапамагае палякам разумець сытуацыю ў Беларусі.«Гэта дапамагае самім творцам у чужой краіне
. Читать на charter97.org

