

У Гомелi стартуе літаратурны конкурс к 880-годдзю горада
Арганізатары конкурсу “Табе спяваю, родны Гомель, славуты, старажытны, дарагі!” – філалагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пры падтрымцы газеты «Гомельскія ведамасці».
Мэта правядзення – папулярызацыя ведаў аб культурна-гістарычнай спадчыне горада Гомеля, выхаванне любові да гэтага кутка роднай зямлі і павагі да яго жыхароў. Конкурс праходзіць для ўсіх аматараў мастацкай творчасці, мовы– беларуская і руская.
Прымаюцца:
а) лірычныя творы (аб’ём не болей за 1500 знакаў з прабеламі); б) празаічныя творы (эсэ, нарыс, нататка, апавяданне (не болей за 2500 знакаў з прабеламі)). 4.2. Работы дасылаюцца на электронны адрас: [email protected] з указаннем тэмы: Конкурс «Табе спяваю, родны Гомель…»Прыём работ: з 1 чэрвеня па 20 жніўня 2022 г. Вызначэнне пераможцаў – да 5 верасня 2022 г. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на інтэрнет-рэсурсах УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», газеты «Гомельскія ведамасці».
Читать на newsgomel.by
