У Батумі адбыўся вялікі канцэрт беларускіх выканаўцаў
Юры Несцярэнка, спявачка Уна і гурт «Додому». Выступ музыкаў доўжыўся тры гадзіны і прысутныя беларусы падзяліліся з «Радыё Рацыя» сваімі ўражаннямі:– Спадабалася тое, што мы разам прыйшлі сюды, каб паслухаць беларускую музыку.
Праграма эклектычная, я думаю, што кожны пачуў сёння тое, што яму цікава, ад бардаў да рэпераў. Настолькі маштабная напэўна ў першы раз.– Сустрэла шмат беларусаў, родныя сцягі, колеры.
Мы дастаткова позна прыйшлі, але цікава. Спадабалася, што прыйшло шмат людзей, якія сапраўды любяць нашую творчасць, які хочуць несці нешта адметнае ў гэты свет і верыць у лепшае нягледзячы ні на што.Цягам тыдня беларускай культуры ў грузінскім Батумі адбыўся цэлы шэраг мерапрыемстваў.
Гэта быў дранік – фэст і чытанне вершаў, прэзентацыя кніг Наталлі Харытанюк і Купалле. Заключнымі мерапрыемствамі будзе прагляд фільма пра Вольны хор і вандроўка на караблі па мору.
. Читать на charter97.org