
Шмат гісторыі і беларускіх матываў. «Беларусбанк» запусціў іміджавую кампанію да свайго 100-годдзя
Нягледзячы на тое, што каляндарнае стагоддзе «Беларусбанк» адзначыць толькі 26 снежня гэтага года, шэраг актыўнасцяў ужо запушчаны. Яшчэ ў канцы мінулага года ў гарадах Беларусі пачалі з'яўляцца яркія муралы, якія ствараюцца ў рамках праекта банка «Традыцыі дзеля будучыні», у аснову якога ляглі гарадскія міфы. Пінск і Мазыр ужо атрымалі свае.
Яшчэ ў 8 гарадах муралы намалююць, калі пацяплее, і мастакі зноў змогуць тварыць. У шэрагу населеных пунктаў краіны жыхары ўжо могуць бачыць бігборды банка са слоганам «100 год. Заўсёды побач.
Побач з кожным». – Гэтай іміджавай кампаніяй, героямі якой сталі 5 розных па характары і родзе дзейнасці людзей (ад нефармальнай моладзі да актыўнага прадпрымальніка), – распавядае намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў, – банк хоча падкрэсліць, што ва ўсе часы ён быў, ёсць і будзе народным для кожнага, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу чалавека. Думаю, многія беларусы ў гэтых героях пазнаюць сябе.
Важным элементам іміджавай кампаніі кіраўнік называе таксама зялёную хвалю, выкананую ў фірмовым колеры банка, якая нібы свеціцца, аб'ядноўваючы розных людзей і банк. Ідэя народнага банка, які сто год побач з кожным беларусам, працягваецца і ў іміджавым відэароліку. – Для яго стварэння мы звярнуліся да родных, па-сапраўднаму беларускіх матываў, – удакладняе Алег Казарэдаў.
Читать на grodnonews.by
