Галоўны экспанат: рукапісы не гараць
Экспанат, пра які будзе ісці размова, магчыма самы малы па памеры з тых, аб якіх мы пісалі. Перад намі асабісты подпіс вельмі важнай для горада асобы. Такім жа чынам, як нехта збірае аўтографы знакамітых артыстаў ці спартсмэнаў, у Музеі горада Гомеля з трапятаннем захоўваюць дакумент, які асабіста зацвердзіў знакаміты гомельскі архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля Станіслаў Шабунеўскі. З асобай архітэктара ўсё зразумела, яе значнасць пытанняў даўно не выклікае. Лепш звернемся да подпісу і, галоўным чынам, да аркуша старой паперы, на якім ён быў пакінуты. Гэта архітэктурны праект дома, які, згодна абазначэнням, быў пабудаваны на вуліцы Цыялкоўскага ў Гомелі. Дакумент датуецца 1914 годам. Здаецца, гэта было так даўно, што нават выклікае здзіўленне: няўжо ў тыя (ужо «барадатыя») часы патрабаваўся вось такі афіцыйны праект і зацверджанне цэлага галоўнага архітэктара, каб пабудаваць драўляны жылы дом у прыватным сектары?
– Тое, што галоўны архітэктар зацвярджаў распрацаваныя для гарадскіх вуліц праекты будынкаў, – нармальная практыка, нават для таго часу, – расказвае дырэктар Музея горада Гомеля Юлія Купрэева і беражліва разгортвае векавы экспанат. – Проста такіх дакументаў у музеях вельмі мала, улічваючы, колькі няпростых падзей выпала на долю Гомеля. За гады вайны нават ад забудовы вуліц цэнтральнай часткі горада мала што засталося, што казаць пра папяровыя рэчы… Таму подпіс, пакінуты галоўным архітэктарам Гомеля Шабунеўскім, – рэч даволі рэдкая. І для нашага музея, які існуе параўнальна нядоўга, гэта сапраўдная каштоўнасць.
Разам з Юліяй Купрэевай разглядаем схему, распрацаваную ў 1914 годзе: перад намі драўляны дом з цагляным падмуркам.
– У гэтым праекце адчуваецца рука архітэктара, прафесійнае
Читать на newsgomel.by
