Галіна Каржанеўская. ВЫБАРЫ. “Іх вялі пад канвоем, але не ў турму”
Усё да болю знаёмае на беларускіх выбарах. Знерваваныя дырэктрысы, якіх выставілі на пярэдні край неаб’яўленай вайны. Ветлівыя міліцыянеры, што выстаўляюць з участка кароткім словам “Прайдзёмце”. “Свае” лжэназіральнікі. Але з’явіліся і новыя, раней не бачаныя праявы. Настойлівыя назіральнікі нагадваюць пра акрэдытацыю і наадрэз адмаўляюцца ісці дадому.
Яны лічылі ў калідоры, вестыбюлі, на ганку, на лаўцы ў двары і за агароджай. (Каму як пашанцуе.) У школах павышаная баявая гатоўнасць.
Ты з’явіўся галасаваць — і цябе сустракаюць двое на вахце (акрамя дзяжурнага), праводзяць да кабінета, а потым здаюць на тую самую вахту.Шмат што было новым, нечаканым. Незалежных назіральнікаў упершыню не пусцілі на падлік — стварылі сабе цяплічную атмасферу.
. Читать на naviny.by

