Галіна Каржанеўская. БЛА-БЛА-БЛА. Медаль у студыю!
Калісьці наш рэдактар гаварыў: штодзённая газета жыве адзін дзень, штотыднёвая — тыдзень. Набыла на пошце дзве штодзённыя газеты — “Звязду” і “Рэспубліку”. Цікава паглядзець, як яны адгукаюцца на падзеі апошняга часу.У абодвух нумарах прысутнічае старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
У “Звяздзе” ён паведамляе, што з боку федэрацыі быў зварот да праваахоўных органаў, у якім гаворыцца: “Сёння неабходна дэталёва і аб’ектыўна вывучыць кожны выпадак”. Выпадак чаго — умоўчваецца.
Орда выказвае надзею, што “ў найбліжэйшы час мы пачуем вынікі гэтага расследавання”.І найбліжэйшы, і блізкі час прайшоў, але акрамя медалёў на грудзь сілавікоў ніякай іншай рэакцыі ў краіне не заўважана. Бойня ў сталіцы, калі па-дзікаму хапалі каго заўгодна
. Читать на naviny.by
