

Біскуп Пінскі: 2020 год - час выпрабаванняў
Антонія Дзям’янкі на Адвэнт апублікаваў сайт catholic.by:- Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!Перад намі Адвэнт 2020 года. Гэта няпросты час, які, хутчэй за ўсё, надоўга застанецца ў нашай памяці.
Гэта зусім іншы час, які моцна адрозніваецца ад падобнага перыяду ў мінулым годзе. У пэўным сэнсе, можам назваць яго часам выпрабаванняў.
Некаторыя людзі губляюць надзею, некаторыя не знаходзяць у сабе сілы любіць, іншыя становяцца абыякавымі, поўнымі страхаў. Яшчэ іншыя лічаць, што ім дастаткова жыць для сябе, а хтосьці думае, каб проста неяк усё перажыць.
На фоне ўсіх тых цяжкасцяў, якія нас напаткалі, папулярнай становіцца тэма крызісу. Кажуць пра крызіс веры, крызіс любові, крызісы ў самых розных сферах жыцця.У гэты складаны час мы ўваходзім у
. Читать на charter97.org
