Андрэй Саннікаў растлумачыў, чаму трэба узмацняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Андрэй Саннікаў расказаў «Радыё Свабода», чаму важна змаганьне са злом, а не тэарэтычнае навучаньне.— Карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк паведамляе, што гэтымі днямі абмяркоўваецца новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але пра гэта няма згоды. Апошнім часам сярод беларускіх апазыцыйных палітыкаў ідуць спрэчкі наконт санкцый — нехта кажа, што іх трэба ўзмацняць, нехта — што яны не даюць выніку і толькі шкодзяць. Якая ваша пазыцыя?— Мая пазыцыя заўсёды была пасьлядоўная — гэта ўзмацненьне санкцый.
Ёсьць два фактары, якія я лічу галоўнымі ў гэтай справе.Па-першае, вызваленьне палітвязьняў. Я лічу, што любыя санкцыі маральна апраўданыя, таму што ў нас сядзіць больш за 5 тысячаў палітвязьняў, зь іх зьдзекуюцца кожны дзень, ідуць рэпрэсіі.
Патрабаваньні вызваленьня, не падмацаваныя санкцыямі, гэта проста пусты гук.А па-другое, удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Здымаць санкцыі — значыць дапамагаць агрэсару Пуціну і суагрэсару Лукашэнку весьці агрэсіўную захопніцкую вайну супраць Украіны.У мяне ніколі не было ваганьняў наконт гэтага, бо толькі праз санкцыі можна вызваліць палітвязьняў, і мой асабісты досьвед пра гэта сьведчыць.— Той жа Рыкард Юзьвяк паведамляў, што Беларусь ня трапіла ў апошнія санкцыйныя пакеты Эўразьвязу, бо такая пазыцыя Ўкраіны. У яго даволі сур’ёзныя крыніцы ў Брусэлі. Таму, калі зыходзіць з праўдзівасьці гэтай інфармацыі, як яе можна ацаніць?— Я таксама лічу, што ў Рыкарда Юзьвяка даволі сурʼёзныя крыніцы — ён амаль што ніколі не памыляўся ў сваіх «інсайдах».
Читать на charter97.org

