Адам Міхнік: У Горадні будзе помнік Пачобуту, але перад тым ён павінен пакінуць у турме месца для Лукашэнкі
Адам Міхнік выказаўся пасьля суровага выраку палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту.Адам Міхнік напісаў у «Газэце Выборчай» ((пераклад - svaboda.org), што прысуд Пачобуту настолькі ж жорсткі, наколькі і ганебны, параўнаў яго з тымі выракамі, якія выносілі ў нацысцкім рэйху, у прыватнасьці нобэлеўскаму ляўрэату Карлу фон Асецкі, а таксама ў сталінскім СССР, у камуністынай ПНР.«Гэтае рашэньне — прысуд незалежнаму слову, бо Анджэй Пачобут — аўтар выдатнай кнігі пра Лукашэнку. Гэты прысуд такая ж помста Лукашэнкі Анджэю, як і найлепшая рэцэнзія на кнігу Анджэя пра Лукашэнку.Анджэй — гераічны і сьмелы чалавек.
Гэта, можна сказаць, вольны грамадзянін вольнай Беларусі, таксама ён увасабляе гонар і высакароднасьць даўніх палякаў. У пэўным сэнсе ён ўвасабляе найважнейшыя каштоўнасьці сучаснай Эўропы.
Таму ўся Эўропа павінна сёньня стаць побач з Анджэем Пачобутам і робіць усё, каб вырваць яго з лап жорсткіх катаў, годных спадкаемцаў Сталіна і Гітлера».Міхнік згадаў, што ў Расеі забаронены «Мэмарыял», побач з якім знаходзіўся цэнтар Андрэя Сахарава, помнікі якому да гэтага часу стаяць у многіх гарадах Расеі.«Таксама ў Горадне будзе помнік Анджэю Пачобуту — я ў гэтым упэўнены. Але перад гэтым ён выйдзе з гэтай турмы, бо павінен пакінуць там вакансію для Аляксандра Лукашэнкі», — піша Міхнік.8 лютага журналісту і лідэру польскай нацыянальнай меншасці Беларусі Анджэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.Працэс над Анджэем Пачобутам праходзіў у Горадзенскім абласным судзе з 16 студзеня ў закрытым рэжыме.
Дату пачатку разгляду справы двойчы пераносілі зь невядомых прычын. Яго абвінавацілі сярод інашага ў «закліках да санкцыяў» і «ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму».
. Читать на charter97.org

