Рада БНР: У выніку злачыннай змовы Лукашэнкі з Пуціным фактычна адбылася вайсковая акупацыя Беларусі
прыняла заяву, у якой заклікала «любымі магчымымі спосабамі дапамагаць барацьбе Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі».Прыводзім тэкст заявы:«Год таму Расея пачала поўнамаштабовую вайсковую агрэсію супраць Украіны, што сталася найбольш крывавым збройным канфліктам у Эўропе з часоў Другой Сусьветнай вайны і ўжо прывяла да сьмерці соцень тысячаў чалавек.Рэжым узурпатара Лукашэнкі ў Беларусі зьяўляецца саўдзельнікам расейскае вайсковае агрэсіі.Рада БНР канстатуе, што ў выніку злачыннай змовы Лукашэнкі з Пуціным фактычна адбылася вайсковая акупацыя Беларусі з боку Расеі. Войскі РФ актыўна выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю, паветраную прастору, транспартную, мэдычную і іншую інфраструктуру для мэтаў агрэсіі супраць Украіны.Сярод іншага, рэжым Лукашэнкі зрабіў магчымым расейскую атаку на Кіеў на раньнім этапе цяперашняе вайны.
Гэты наступ суправаджаўся ваеннымі злачынствамі, якія расейцы зьдзяйсьнялі ў мястэчках Буча, Ірпінь і іншых, і якія шакавалі ўвесь сьвет. Лукашэнка і ягоныя набліжаныя нясуць пэрсанальную адказнасьць за гэта і за тое, што Беларусь знаходзіцца ў кроку ад поўнасаштабовага ўвязваньня ў вайну, што азначала б гібель беларусаў дзеля інтарэсаў шавіністычнага рэжыму ў Расеі.Рада БНР надалей заклікае ўсіх беларусаў любымі магчымымі спосабамі дапамагаць барацьбе Ўкраіны супраць расейскае агрэсіі.
Читать на charter97.org
