
Андрэй Саннікаў: Лукашэнкаўскія пачвары будуць судзіць Нобелеўскага лаўрэата
Андрэй Саннікаў.Палітык адказаў на пытанні «Радыё Рацыя»:- Якія ўражанні ў Вас пакінула прамова Наталлі Пінчук?- Па-першае, хацеў бы нас з вамі павіншаваць з гэтай узнагародай. Гэта сапраўды вялікі гонар і вялікая падтрымка і Алеся, і тых, хто за кратамі, і ўсіх беларусаў.А што тычыцца прамовы – як яна называецца лекцыя – то вельмі моцнае ўражанне зрабіла. Сапраўды, узровень Нобелеўскага лаўрэата.
І тое, што гэта гучала на беларускай мове, гэта было цудоўна!- На Вашую думку, як дыпламата, неяк пасадзейнічае гэта прыцягненню ўвагі зноў да Беларусі? Магчыма, хутчэйшаму вызваленню палітвязняў? Ці змяненню ўмоваў утрымання?- Я думаю, відавочна, пасадзейнічае. Відавочна, зараз зноў ёсць увага, і я думаю, што гэта ж не адзін дзень будзе. Наталля ў складаных умовах, таму што яе муж Алесь сядзіць за кратамі, і яна будзе таксама сустракацца і з журналістамі, і з палітыкамі.
Я лічу, гэта вельмі важна.Хацеў бы адзначыць, што яна больш не называла гэтую лічбу палітвязняў, якія ў нас ёсць, якая гуляе па медыях, а казала пра тое, што ў нас тысячы палітвязняў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных. Гэта сапраўды так, і я хацеў бы адзначыць гэты момант.Свет павінен на гэта рэагаваць і павінен рэагаваць на словы Нобелеўскага лаўрэата. То бок, і сам выступ быў моцны, і тыя моманты, якія там прагучалі, і тыя словы, якія цытаваліся і Алесем, і Наталляй, гэта было настолькі годна, настолькі ў кропку трапіла, што я проста ў захапленні.Хачу адзначыць, што Алесь Бяляцкі – адзіны ў гісторыі Нобелеўскі лаўрэат, якога будуць судзіць.
Читать на charter97.org
