Зміцер Казлоў: Калі-небудзь усё выйдзем, будуць новыя відэа, але гэта будзе ўжо нешта іншае
Зміцер Казлоў, асуджаны да 5 гадоў, даслаў ліст з калоніі. У ім ён разважае пра сваю прафесійную будучыню і распавядае, пра што яму будзе цікава пачытаць. Ліст апублікаваў telegram-канал «Баста»:"Якія часы назаўсёды сышлі, нават шкада...
Калі-небудзь усё выйдзем, будуць новыя відэа, але гэта будзе ўжо нешта іншае, Беларусь 2003-2020 ужо сышла ў гісторыю назаўжды. У мяне, вядома, працы заўсёды хопіць: усё адно, што будзе далей, хто будзе тут кіраваць, дзе буду жыць я, і г. д., аб'ект маёй цікавасці — сацыяльна-палітычная сфера — усё адно застанецца.
Памяняцца могуць формы блога, платформы, тэхніка, а людзі і іх праблемы застануцца, і жаданне вырашаць іх і ведаць праўду аб тым, што адбываецца, таксама застанецца.Не, у 2021-м мяне зусім не абцяжарвалі сваімі лістамі, я б сказаў, што хутчэй быў іх вялікі недахоп (асабліва ў магілёўскі перыяд)… Аб чым было б цікава пачытаць? Як заўсёды, пра тое, што новага пішуць пра мяне, пра іншых, што цікавага ў палітычным жыцці Беларусі. Апошняе можа не прайсці, а вось першае праходзіць нармальна. Усялякія староннія рэчы і тэмы цяпер малацікавыя і малакарысныя для мяне тут".Падтрымайце палітвязня: ПК №2, 213800, г.
Читать на charter97.org
