



Аляксей Ганчарэнка: Беларускія салдаты і афіцэры, гэта ня ваша вайна
Аляксей Ганчарэнка тлумачыць «Радыё Свабода», чаму для ўкраінцаў сьвет падзяліўся на чорнае і белае і яны папракаюць беларусаў. Дэпутат лічыць, што «ўваходжаньне ў вайну Беларусі — гэта ўжо трэцяя сусьветная вайна».«Фармальна Беларусь ужо ў вайне»— Вы пасьлядоўны і шматгадовы сябар і прыхільнік дэмакратычнай Беларусі. Як вы лічыце, якая на гэты момант імавернасьць уваходжаньня беларускіх вайскоўцаў у вайну Расеі супраць Украіны на ўкраінскай тэрыторыі?— Думаю, што яна большая за 50%.
Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца. Лукашэнка ў поўнай залежнасьці ад Пуціна, расейскія войскі ўжо акупавалі Беларусь. На якой падставе яны там знаходзяцца пасьля 20 лютага? Гэта акупацыя, яна ўжо адбылася.
Лукашэнка не прэзыдэнт, а намесьнік. Фармальна Беларусь ужо ў вайне, яна дала сваю тэрыторыю, па ёй праходзяць войскі. Калі далей у Пуціна будзе ўсё гэтак жа дрэнна ісьці ва Ўкраіне (а будзе дрэнна), то ён захоча і беларусаў кінуць у гэтую мясарубку.— Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Украіны Аляксей Арастовіч у эфіры Свабоды Premium заклікаў беларускіх вайскоўцаў, калі ім дадуць загад ваяваць супраць Украіны, сабатаваць злачынныя загады. Ён таксама гаварыў пра падтрымку і гарантыі, якія дасьць украінская дзяржава, калі яны пяройдуць на бок Украіны. Карыстаючыся магчымасьцю нашага эфіру, што б вы сказалі беларускім салдатам і афіцэрам?— Беларускія салдаты і афіцэры, гэта ня ваша вайна.
Украіна ніколі не нападала на Беларусь. Навошта вам гінуць, забіваючы сваіх украінскіх братоў? Не выконвайце злачынных загадаў нелегітымнага прэзыдэнта Лукашэнкі, вы цудоўна ведаеце, што яго ніхто не выбіраў. Сабатуйце загад аб пераходзе мяжы Ўкраіны.
Читать на charter97.org