Гэта вайна пахавае і Пуціна, і Лукашэнку
90-я гады як час надзеіЯк нейкі неймаверны страх, ледзь не як катаклізм і катастрофу эканамісты і палітолягі прадказваюць беларусам вяртаньне ў 90-я. А мне з дыстанцыі гадоў усё больш здаецца, што стэрэатыпнае ўяўленьне пра нейкія нечуваныя пакуты 90-х у значнай ступені — міт. Асабіста мне ўспамінаюцца 90-я як надзвычайнае адчуваньне надзеі і чаканьне пераменаў да лепшага пасьля бясконца доўгіх дзесяцігодзьдзяў аўтарытарызму, які падаваўся безнадзейна трывалым.
Так, у крамах зьнікала то адно, то другое. Але хлеб, малако і масла былі заўсёды, і ад голаду ніхто не паміраў. Так, свабодна купіць тэлевізар альбо лядоўню было немагчыма.
Памятаю, на пачатку 1990-га мне ў краме «Радыётэхніка» выдалі нумарок чаргі на тэлевізар, у якім была чатырохзначная лічба. На маё пытаньне: «І калі ж гэта чарга можа надысьці?» стомленая прадавачка адказала: «Пацікаўцеся гады праз два, не раней».А праз два гады, як аказалася, ня стала ні гэтай чаргі, ні ранейшай краіны, ні прэзыдэнта — абсалютна ўсё памянялася да непазнавальнасьці. І толькі гэты нумарок застаўся сярод старых рэчаў як напамін пра мінулае.Прычым цяжка тады жылі ўсе наўкол — Польшча, Літва, Украіна, Расея.
Гэта не выглядала як драма. Стары сьвет разбураўся, на ягоных абломках узьнікаў новы — больш свабодны і больш справядлівы. Адкрываліся межы, зьнікалі старыя бар’еры, узьнікалі новыя магчымасьці.
Адбываліся зьмены ў лепшы бок. Наперадзе была надзея.Сёньня надзею пакуль што цяжка разгледзець у смузе няпэўнай будучыні, але менавіта яна — тое, на што варта цяпер абапірацца беларусам. Недарэчна думаць пра тое, што два пажылыя 70-гадовыя дыктатары, разьвязаўшы вялікую вайну і супрацьпаставіўшы сябе ўсяму свабоднаму сьвету, маюць нейкі вялікі запас трываласьці.
Читать на charter97.org




