Жонка Андрэя Кузнечыка: Я сказала дзецям - тату забралі злыя дзядзі, ён зараз у турме
Андрэй Кузнечык, супраць якога ўзбудзілі крымінальную справу, разумеў, што яго могуць затрымаць, але зрабіў выбар застацца ў Беларусі. Ягоная жонка Алеся Рак распавядае «Салідарнасці» гісторыю іх сям’і.Андрэй Кузнечык з 25 лістапада знаходзіцца ў зняволенні, ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 снежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.Дзеці Андрэя і Алесі — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацвей — былі сведкамі затрымання таты.— Яго забралі на вачох у дзяцей, — распавядае Алеся.
— Дачка ведае, дзе тата. Мацвей пакуль не разумее.
Я сказала дзецям: тату забралі злыя дзядзі, ён зараз у турме. Нядаўна праязджалі міма «Валадаркі», паказала дачцэ: тата тут, можаш памахаць яму рукой, праз сцены паслаць яму промні
. Читать на charter97.org
