Змагарны 1863-ці
Кастусь Каліноўскі не быў палякам, а збройнае змаганне на нашых землях было не польскім, а беларускім, бо ў ім бралі ўдзел паўстанцы-беларусы, якімі камандавалі таксама беларусы.Ваяры Тадэвуша Касцюшкі і змагары 1831 года імкнуліся аднавіць Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Каліноўскі і ягоныя аднадумцы змагаліся ўжо за самастойную Беларусь. Адным з іхніх пароляў былі знойдзеныя ў архіўных дакументах словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Так узаемна!».
Няпраўда і тое, што супроць расейскіх каланізатараў выступілі адны католікі. У шэрагах паўстанцаў было шмат праваслаўных беларусаў. У паўстанні ўдзельнічалі беларускія паэты Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фелікс Тапчэўскі.
Паўстанне Каліноўскага сталася першым крокам да будучай незалежнасці Беларусі.Да зброі!Паўстанне добра падрыхтавала арганізацыя адданых сваёй справе патрыётаў на чале з Каліноўскім. У кожным павеце яны мелі надзейных людзей, прызначаных вайсковымі і грамадзянскімі начальнікамі. Былі падабраныя асобы, якія сталі баявым ядром паўстанцкіх аддзелаў.
Камандзірамі абіралі тых, хто меў добры вайсковы досвед, найперш былых афіцэраў. Былі створаныя запасы зброі і боепрыпасаў. Змагары ўмела захоўвалі таямніцы.
Самі ж расейскія ўлады прызналі потым: яны і не падазравалі, што край выбухне магутным паўстаннем.Збройная барацьба на беларускім абшары разгарнулася ўжо ў канцы студзеня 1863 года. Паўстанцы атакавалі царскі гарнізон у мястэчку Сураж пад Беластокам. Рота расейскіх войскаў адступіла, не здолеўшы абараніць свой арсенал.
Читать на charter97.org
