

За час вайны Расеі супраць Украіны Польшча толькі павялічыла імпарт тавараў з Беларусі
Якія беларускія тавары ўсё яшчэ купляюць у ЭЗНа першым месцы драўніна і вырабы зь яе — за месяц Беларусь прадала ў краіны ЭЗ гэтага тавару на 104 мільёны эўра. І гэты тавар — лідэр сярод продажаў у ЭЗ за ўсе месяцы гэтага году.На другім месцы некаштоўныя мэталы — 68 мільёнаў эўра за красавік.
На трэцім месцы — мінэральныя прадукты (32,7 мільёна эўра за красавік), на чацьвёртым — катэгорыя «розныя прамысловыя тавары» (26 мільёнаў эўра).Якія краіны ў ЭЗ купляюць найбольш беларускіх тавараўЛідэр ЭЗ у купляньні беларускіх тавараў — Польшча. За красавік у гэтую краіну прадалі іх на 127 мільёнаў эўра.
На другім месцы Літва — на 125 мільёнаў эўра, на трэцім — Латвія (39,7 мільёна эўра).Прычым за час вайны Польшча ня зьнізіла, а нарасьціла імпарт з Беларусі: 124 мільёны эўра ў студзені супраць 127 мільёнаў эўра ў красавіку. Літва зьнізіла экспарт на 21 мільён эўра, ці на 14%.
Латвія нарасьціла імпарт зь Беларусі на 11 мільёнаў эўра. А вось Нямеччына за гэты час скараціла набыцьцё тавараў з Беларусі ў 2,5 раза.А што Беларусь купляе ў ЭЗ?Таксама на траціну скараціўся экспарт з краін ЭЗ у Беларусь: у студзені ён складаў 435 мільёнаў эўра, а ў красавіку ўжо 302 мільёны эўра.Найбольш Беларусь купляе прадуктаў хімічнай вытворчасьці — на 82,3 мільёна эўра за красавік.
На другім месцы — машыны і мэханічныя прыстасаваньні (на 57 мільёнаў эўра за красавік). Сюды ўваходзяць, у тым ліку, і дэталі для прадукцыі беларускай вытворчасьці.Трэцяя катэгорыя тавараў, якую Беларусь купляе ў ЭЗ найбольш, — транспартныя сродкі і транспартнае абсталяваньне (25,8 мільёна эўра за красавік).Краіны ЭЗ, у якіх Беларусь купляе найбольш:Польшча — 82,6 мільёна эўра за красавікЛітва — 51 мільён эўра за красавікНямеччына — 50 мільёнаў эўра за красавікСанкцыі
. Читать на charter97.org