
Робэрт Тышкевіч: Ідзе знішчэнне польскай нацыянальнай памяці ў Беларусі
racyja.com.Дэпутат польскага Сейму Робэрт Тышкевіч, старшыня камісіі па сувязях з палякамі за мяжой, называе гэта нечуваным актам варварства:– Такога яшчэ не бачыла цывілізаваная Еўропа. Бывае часамі, што скідаюць і руйнуюць помнікі, але ніколі не знішчаюцца магілы.
Гэта па-за межамі еўрапейскай цывілізацыі. Прыгадаем, што праз тэрыторыю Еўропы прайшло шмат войнаў, і ёсць розныя могілкі, але стандартам еўрапейскай цывілізацыі ёсць дбанне пра пахаванні жаўнераў незалежна ад таго, з якой арміі яны паходзяць і ў якіх войнах яны загінулі.
У гэтым выпадку мы маем дачыненне з парушэннем граніцы элементарнай прыстойнасці і цывілізаваных паводзін.“Поўная дзікасць і поўнае варварства”, – дадае польскі палітык. І звяртае ўвагу, што гэта чарговы этап пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі:– На працягу года мы маем дачыненне з антыпольскай кампаніяй у Беларусі: зачыняюцца польскія школы, за кратамі знаходзіцца Анджэй Пачобут, пад хатнім арыштам – Анжаліка Борыс, лідары польскай меншасці ў Беларусі.
Таксама забараняюцца любыя культурныя мерапрыемствы, звязаныя з ушанаваннем памяці нацыянальных герояў. І вось чарговым прыкладам, чарговай граніцай, якая была зламаная, стала проста фізічнае знішчэнне слядоў польскай нацыянальнай памяці ў Беларусі.Паводле польскага Міністэрства замежных спраў, у гарадзенскім рэгіёне знаходзіцца 550 месцаў пахавання польскіх жаўнераў, у тым ліку ўдзельнікаў народных паўстанняў і абаронцаў Гародні.Гісторык Васіль Герасімчык на сваёй старонцы ў фэйсбуку прыгадвае, што бой пад Мікулішкамі стаў своеасаблівым “баявым хрышчэннем” партызан Арміі Краёвай на Віленшчыне.
Читать на charter97.org