
Уладзiмер Някляеў у свой дзень народзінаў апублікаваў паэму пра вайну ва Ўкраіне
Уладзімеру Някляеву, паэту, празаіку і грамадзка-палітычнаму дзеячу, сёньня споўнілася 76 гадоў. У свой дзень народзінаў ён апублікаваў у Фэйсбуку новую паэму.
Падаем яе цалкам у аўтарскім правапісе.ВАЙНА, ЯКОЙ НЯМА1Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам агні.Каваю пахне Парыж.
А Стамбул пахлавою.Ціха плывуць над зямлёюАпошнія мірныя дніПерад апошняй сусветнай вайною.Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,Соладка п’ецца віно,але ўсё-ткі на вуснах гарчыцьПерад апошняй вайною апошняе лета.У Ватыкане моліцца Папа за мір,У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір –Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім –І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі з паліц:Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М.Дастаеўскім.Колькі прарокаў! І ўсе – пра канец. Пра сыход.Піфія ў Дэльфах.
Ісая і Аўдзій. І Ванга.Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,І Аргенціна танцуе апошняе танга.Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,Заўтра ўжо сейнеры выйсці не з могуць на ловы,Новы “Лятучы галандзец” – крэйсер “Масква”Сёння ўваходзіць ва Ўсходняе мора...СталёваБліскаюць лодкі падводныя там, дзе кітыШляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!І не Ісая прарочыўКроў Украіны!Можна прарочыць такое, калі звар’яцець,І калі ўбачыць, ступіўшы за ўсе небасхілы,Як перад смерцю ўкраінскай красуецца руская смерцьКаля магілы.На піраміды Егіпта цярушыцца вечнасці пыл.Сцёрта чытаецца надпіс на фіўскіх грабніцах:“Жні, што пасееў!” – і ўзносяцца прахам з магілДзеці і ўнукі, якім ужо не нарадзіцца.А ў рэстаранах, у барах і пабах, ва ўсіх кабарэ,Дзе куртызанка Еўропа спявае і
. Читать на charter97.org


