


Кожны жыхар Беларусi можа выслаць свае успамiны для народнага летапiсу Вялікай Айчыннай вайны
У мэтах увекавечання і захавання памяці пакалення пераможцаў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступіла з ініцыятывай усебеларускай акцыі, паводле якой была выдадзена кніга «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» У другую яе частку ўвайшлі і два артыкулы журналіста «В» Дзмітрыя ЧАРНЯЎСКАГА з яго аўтарскага праекта «Оружие Победы».
Яны расказваюць аб франтавым лёсе двух ветэранаў з Гомеля – зянітчыка Уладзіміра Шляйцава і камандзіра зброевага разліку 45-мм гарматы Пятра Кушнярова. Нарысы журналіста гарадской газеты былі адабраны для 450-старонкавага выдання сярод соцен матэрыялаў, дасланных аўтарамі з ўсёй Беларусі.
– Акцыя доўгая, збор матэрыялаў працягваецца. Іх можна накіроўваць па электроннай ці звычайнай пошце або прыносіць прама ў інстытут, – адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Важна не толькі запісаць аповеды сведкаў ваенных падзей, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш, але і абудзіць цікавасць моладзі да гісторыі сваёй краіны.
– Выхаваць лозунгамі ці заклікамі немагчыма. Мы хацелі, каб падрастаючае пакаленне ўдзельнічала ў гэтай высакароднай справе па стварэнні летапісу, – сказаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.
Менавіта так – праз сям’ю, праз аповеды пра асабісты ўнёсак у перамогу над фашызмам блізкіх людзей – дзецям і моладзі будзе перадавацца праўда пра вайну, а гэта найлепшая прышчэпка ад фальсіфікацыі гісторыі. І што цешыць, дзеці і настаўнікі адгукнуліся на просьбу вучоных, свае сямейныя гісторыі дасылалі нават вучні пятых і першага класаў. Таксама далучыліся да акцыі работнікі музеяў.
– Я як гісторык выразна разумею: тое, што ляжыць у архівах, – гэта пастаянная памяць, але
Читать на newsgomel.by
