
Апошняе слова Зміцера Дашкевіча: У дзень сапраўднага суду вы нічога не дасьцё за сваю душу
Зміцеру і Настасьсі Дашкевічам. Іх судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту. 11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пракурор запрасіў абодвум па 1,5 гады калоніі.
Вядома, што месяц таму Наста нарадзіла чацвёртае дзіця, пiша «Салiдарнасць».Судзьдзёй на працэсе выступае Тацьцяна Пірожнікава.У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся ад дачы паказанняў.13 ліпеня Зміцер Дашкевіч выступіў з апошнім словам:— Канечне, я разумеў, што мяне чакае, але тое, што я пачуў ад пракурора, гэта вышэй за разуменьне.Ісус даў нам уладу адпусьціць грахі чалавеку ці пакараць. Які павінен быць грэх, што маці чатырох дзяцей, немаўлятка неданошанага, просяць пасадзіць у турму?Я часам задаю сабе пытаньне, што думаюць гэтыя людзі, калі просяць выносіць прысуды. Было б прасьцей, каб мы бачылі перад сабой зьвяроў.
А так яны ходзяць, усьміхаюцца. Сьледчыя, якія пішуць гэтыя справы, просяць прабачэньня, усьміхаюцца, цукеркі носяць на закрыцьцё справы.Летась я стаяў, калі да мяне падышла дзяўчына са сьлязамі на вачах. Кажа: «Вось даведалася, што вы тут стаіце, прыйшла папрасіць прабачэньня».
Я не зразумеў, пра што яна гаворыць. Кажа: «Тата мой у 2004 годзе даў вам 14 сутак, памятаеце?» А я вельмі добра запомніў, таму што гэта быў адзіны выпадак, калі мне 14 сутак давалі. І вось праз 17 гадоў да мяне падышла дачка судзьдзі і сказала: «Прабачце».Напэўна, адзін з самых шчымлівых момантаў за гэтыя больш чым 20 гадоў.
Я не пасьпеў у яе запытаць, але, напэўна, яна размаўляла з татам, тата думаў пра гэта ўсе гады. Даючы мне 14 сутак, разумеў, што ён робіць беззаконьне. Нават 14 сутак, хоць у той момант я ня вельмі расстроіўся б і 14 гадам.
Читать на charter97.org